Усе навіны

Герашчанка зноў узначаліў «Дняпро»

13 студзеня 2023, 22:11

Беларускі спецыялiст Вячаслаў Герашчанка стаў галоўным трэнерам «Дняпра».

Ён ужо працаваў у Магілёве ў якасці галоўнага трэнера каманды з 2011-га па 2013 год.

Раней Герашчанка ачольваў «Оршу», «Белшыну», «Ліду», «Гомель», «Палангу» і «Смаргонь».

У сезоне-2022 спецыяліст працаваў у «Нафтане», з якім выйграў Д2.