Усе навіны

Трансфер Мудрыка пабіў рэкорд Шаўчэнкі і стаў самым дарагім у гісторыі ўкраінскага футбола

15 студзеня 2023, 18:04

Вінгер данецкага «Шахцёра» Міхаіл Мудрык афіцыйна перайшоў у «Чэлсі».

Гэты трансфер стаў самым дарагім у гісторыі ўкраінскага футбола. Увогуле лонданскі клуб заплаціць за 22-гадовага гульца 100 мільёнаў еўра з улікам бонусаў (70+30 млн еўра).

Да гэтага рэкордным было падпісанне Андрэя Шаўчэнкі ў «Чэлсі» у сезоне 2006/07 – тады «Мілан» атрымаў за нападаючага 43,88 мільёна еўра.

Трэцім у спісе самых дарагіх трансфераў украінцаў з“яўляецца пераход Аляксандра Зінчанкі з «Манчэстэр Сіці» ў «Арсенал», які адбыўся летам 2022 года за 35 мільёнаў еўра.

У топ-5 – Андрэй Ярмоленка (з кіеўскага «Дынама» у «Барусію» Д за 25 млн еўра) і Дзмітрый Чыгрынскі (з данецкага «Шахцёра» у «Барселону» за 25 млн еўра).