Усе навіны

Дзяніс Садоўскі і Тыманюк перайшлі ў брэсцкае «Дынама»

16 студзеня 2023, 15:55

Брамнік Дзяніс Садоўскі і абаронца Ігар Тыманюк перайшлі ў брэсцкае «Дынама».

Садоўскі мінулы сезон правёў у «Гомелі». Брамнік згуляў у 21-м матчы, прапусціў 28 мячоў і ў 5 сустрэчах адыграў на нуль.

Тыманюк сезон-2022 адыграў за «Славію». У 20 матчах чэмпіянату абаронца адзначыўся адной галявой перадачай.