Усе навіны

Ракіцкі падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам» да канца сезона

16 студзеня 2023, 19:52

Данецкі «Шахцёр» аб'явіў аб падпісанні кантракта з абаронцам Яраславам Ракіцкім.

33-гадовы ўкраінец будзе гуляць за данецкую каманду да канца сезона 2022/23.

Ракіцкі – выхаванец «Шахцёра», ён ужо выступаў за клуб з 2009-га па 2019-ы год, пасля чаго перайшоў у «Зеніт».

Гэты пераход неадназначна быў успрыняты ўкраінскімі заўзятарамі і СМІ. Частка балельшчыкаў, журналістаў і былых спартсменаў абурылася пераходам у расійскі клуб, спасылаючыся на ваенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай з 2014 года.

Аднак, пасля пачатку 24 лютага поўнамаштабнай вайны Расіяй ва Украіне, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, Ракіцкі, 2 сакавіка 2022 года, скасаваў кантракт з «Зенітам» і асудзіў дзеянні РФ.

З ліпеня па снежань 2022-га Яраслаў гуляў за турэцкі «Адана Дэмірспор».