Усе навіны

Шасцюк пра пераход у БАТЭ: «Альшэўскі сказаў сваё меркаванне, я сваё, неяк дайшлі да аднаго»

17 студзеня 2023, 11:23

20-гадовы экс-нападаючы брэсцкага «Дынама» Аляксандр Шасцюк расказаў пра свой пераход у БАТЭ.

Нагадаем, пра пераход Шасцюка ў склад БАТЭ стала вядома 6 студзеня.

– У перадсезонцы, я думаю, калі людзі навіны чыталі, трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», вось, і як бы быў у пошуках каманды.

З'явіўся такі варыянт пагутарыць з трэнерам галоўным Кірылам Пятровічам [Альшэўскім]. Вось пагутарылі. Ён сказаў сваё меркаванне, я сказаў сваё. Вось, неяк дайшлі да аднаго.

У мяне было жаданне і ў яго было жаданне. І так атрымалася, што апынуўся тут, – сказаў Шасцюк.