Усе навіны

Рэкардсмен па галах у Д3 Хадневіч пакінуў «Астравец»

17 студзеня 2023, 15:16

Рэкардсмен па галах у Д3 35-гадовы Аляксей Хадневіч пакінуў «Астравец».

У мінулым сезоне ў складзе клуба футбаліст згуляў у 24 матчах і забіў 8 мячоў.

Нагадаем, што Хадневіч з'яўляецца рэкардсменам па галах у другой лізе. У сезоне-2020 ён усталяваў першы рэкорд, забіўшы 59 мячоў, у 2021 годзе футбаліст забіў 45 мячоў, што таксама стала рэкордам сезона.