Усе навіны

Дзмiтрый Молаш: «Многія думаюць, што ў БАТЭ сям'я, усё гладка-ціха. Паверце, ва ўсе часы ў такім вялікім клубе было няпроста»

18 студзеня 2023, 00:10

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем аб тым, чаму ў вышэйшай лізе працуюць шмат галоўных трэнераў, якія калі-небудзь знаходзіліся ў сістэме БАТЭ.

Нагадаем, такіх у Д1 мінімум 7: Аляксей Бага («Шахцёр»), Дзмітрый Молаш («Тарпеда-БелАЗ»), Вадзім Скрыпчанка («Дынама» Мінск), Уладзімір Нявінскі («Гомель»), Юры Пунтус («Нафтан»), Ігар Крывушэнка («Дынама» Брэст), Зміцер Камароўскі («Іслач»).

– Напэўна, гэта паказчык працы ўсяго клуба БАТЭ. Тое, што было раней, тое, як людзі [працавалі]. Спадзяюся, і зараз будуць рухацца ў тым напрамку.

У БАТЭ вялікі досвед на міжнароднай арэне, шмат людзей выйшла з клуба. Думаю, у гэтым прычына. Людзі, якія з гэтым сутыкнуліся, зараз ужо ідуць сваёй дарогай.

Пра гэта мала гавораць. Думаюць, што ў БАТЭ сям'я, усё гладка-ціха. Паверце, ва ўсе часы ў такім вялікім клубе было няпроста: вялікая цякучка людзей, якія проста не затрымліваліся ў камандзе тыя, хто не валодаў якасцю даваць вынік. Вельмі шмат асоб было сабрана ў клубе, якія там шмат гадоў працавалі, – лічыць Молаш.