Усе навіны

Нападаючы Марозаў пакінуў «Іслач»

18 студзеня 2023, 09:12

22-гадовы нападаючы «Іслачы» Уладзіслаў Марозаў працягне кар'еру ў іншым клубе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «ваўкоў».

У асноўным складзе «Іслачы» Марозаў правёў у суме 62 гульні, забіў 11 мячоў і аддаў 5 выніковых перадач. У мінулым сезоне Марозаў у 29 сустрэчах забіў 7 мячоў, аддаў 3 галявыя перадачы.

Transfermarkt ацэньвае футбаліста ў 200 тысяч еўра.

Таксама раней паведамлялася, што ў Марозаве зацікаўлена мінскае «Дынама».