Усе навіны

Украінскі футбаліст Зазуля: «Нашай русафобіі недастаткова, з кожнай новай ракетай нянавісць да гэтых вырадкаў становіцца яшчэ больш»

18 студзеня 2023, 09:42

Украінскі нападаючы іспанскага «Фуэнлабрада» Раман Зазуля адрэагаваў на ўдар расейскіх войскаў па жылым доме ў Дняпры 14 студзеня.

«Скончылася выратавальна-пошукавая аперацыя завалаў у Дняпры. Праз трапленне расійскай ракеты ў шматпавярховік загінулі 44 чалавекі…

Вы разумееце, што 44 чалавекі больш ніколі не прыйдуць у дадому, не абдымуць сваіх блізкіх, не скажуць словы любові родным… А ўсё таму, што нейкія вырадкі вырашылі прыйсці на нашу зямлю і знішчыць нашыя дамы.

Нехта ім сказаў, што мы фашысты і нацысты. І нас трэба ратаваць. Ратаваць коштам жыццяў нашых суайчыннікаў…

Нашай русафобіі недастаткова. З кожнай новай ракетай нянавісць да гэтых вырадкаў становіцца яшчэ больш. Расейцаў будзем ненавідзець мы, нашыя дзеці, дзеці нашых дзяцей і яшчэ сотні пакаленняў… Яны не заслугоўваюць існавання. Ні як нацыя, ні як людзі», – напісаў Зазуля.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.