Усе навіны

Крывушэнка пра падзенне ўзроўня ЧБ: «Футбалістаў высокага класа натуральна стала менш»

18 студзеня 2023, 15:21

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Ігар Крывушэнка выказаўся пра падзенне ўзроўню чэмпіяната Беларусі па футболе.

– Напэўна агульны ўзровень чэмпіянату, каб мы не казалі, натуральна, ён упаў.

– Вы не баіцеся казаць пра гэта? Гэта сапраўды так?

– Не. Гэта разумеюць усе, бо футбалістаў высокага класа натуральна стала менш. Хлопцы, якія былі, яны састарэлі, гэта натуральны працэс. Моладзь, так, мы спадзяемся, што яна будзе расці, яна будзе займаць месцы футбалістаў, якія будуць сыходзіць, нашы дасведчаныя, добрага ўзроўню, хто пагуляў. Але пакуль адзінкі з моладзі, хто можа хаця б падыходзіць да гэтага ўзроўню, які быў у нас гадоў пяць-сем таму.

Мы прапусцілі нейкі момант, калі мы былі канкурэнтаздольныя. І гэтае пакаленне пачало паціху сыходзіць, якое бачыла Еўропу. Гэта значыць пакаленне ў якіх быў дух пераможцаў, і якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах вельмі высокага рангу. Футбол зразумела ацэньваецца па гульні клубаў, па гульні зборных. Клубы дзесьці маглі запрашаць легіянераў за кошт гэтага трымаўся [чэмпіянат].

– Нягледзячы на ўсе праблемы нашага футбола і іншыя ліміты, усё роўна, я гляджу, вы аптымістычна на яго глядзіце. І вы бачыце, што пакаленне пройдзе і ў нас павінна нешта растрэсці як калісьці.

– Вядома, вядома. Чалавек так уладкаваны: ён спадзяецца заўсёды на лепшае. У мяне ўнук 10 гадоў, ён займаецца ў футбольнай школе «Мінск». Я прыходжу на трэніроўкі, гляджу на дзетак, дзеткі ёсць наогул цудоўныя. Дай Бог ім здароўя і ўсяго, каб яны дараслі. Дзеткі вельмі добрыя. Я гляджу, і напэўна я ў такім узросце так не гуляў у футбол, так не разумеў гульню, як яны цяпер, – сказаў Крывушэнка.