Усе навіны

Украінец Бацішчаў заключыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»

18 студзеня 2023, 18:40

Украінскі паўабаронца Аляксандр Бацішчаў падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Футбаліст ужо гуляў у Беларусі за «Белшыну», «Крумкачы», мінскае «Тарпеда», «Дняпро» і «Гомель».

Апошнім клубам Бацішчава былі казахстанскія «Ардабасы» беларускага спецыяліста Аляксандра Сяднёва.