Усе навіны

Таварыскі матч: Зоркі «Аль-Хілаля» і «Аль-Насра» саступілі «ПСЖ», сярод 9 галоў – дубль Раналду і па мячу Месі і Мбапэ

19 студзеня 2023, 22:25

19 студзеня прайшоў таварыскі матч з удзелам «ПСЖ» і зорак «Аль-Хілаля» і «Аль-Насра».

Кантрольная сустрэча пачалася ў 20.00. Прамая трансляцыя была даступна ў Фэйсбуку парыжскага клуба па платнай падпісцы, а таксама на ютуб-канале, аднак у Беларусі доступу да эфіру не было.

Зоркі «Аль-Хілаля» і «Аль-Насра» – «ПСЖ» – 4:5

Галы: 0:1 – Месі (3), 1:1 – Раналду (34, пенальці), 1:2 – Маркіньёс (43), 2:2 – Раналду (45+6), 2:3 – Рамас (53), 3:3 – Джанг (56), 3:4 – Мбапэ (60, пенальці), 3:5 – Экіцік (78), 4:5 – Таліска (90+4).

Спарынг прайшоў на міжнародным стадыёне імя Караля Фахда ў Эр-Рыядзе.

Капітанам каманды зорак быў Крышціяну Раналду з «Аль-Насра». Раналду і Ліянель Месі ўпершыню са снежня 2020 года згулялі адзін супраць аднаго. Тады «Ювентус» разграміў «Барселону» (3:0) у Лізе чэмпіёнаў, а партугалец зрабіў дубль.