Усе навіны

«Рэал» хоча падпісаць форварда і хаўбека на замену Бензема і Модрычу, а таксама дзвюх латэраляў

19 студзеня 2023, 20:26

«Рэал» плануе ўзмацніць некалькі пазіцый, паведамляе AS.

Мадрыдскі клуб падоўжыць кантракт з Карымам Бензема і Лукай Модрычам, аднак хоча набыць новых гульцоў на доўгатэрміновую замену. Зрэшты, кіраўніцтва «сметанковых» не плануе ажыццяўляць трансферы гэтай зімой.

Мэта нумар адзін для «Рэала» – паўабаронца «Барусіі» Дортмунд Джуд Белінгем. Вядома, што мадрыдцы размаўлялі з асяроддзем гульца, аднак пакуль перамовы паміж клубамі не вядуцца. «Барусія» ацэньвае Белінгема мінімум у 100 млн еўра.

Таксама «Рэал» плануе абнавіць пазіцыі левага і правага флангавых абаронцаў. Адным з асноўных прэтэндэнтаў лічыцца Альфонса Дэвіс з «Баварыі».

Раней з'явілася інфармацыя, што хтосьці з тройкі Бензема – Модрыч – Кроас сапраўды пакіне «Рэал» летам.