Усе навіны

ЧС-2022 ахапіў 5 мільярдаў чалавек на розных платформах

19 студзеня 2023, 21:44

ФІФА апублікавала статыстычныя даныя па чэмпіянаце свету ў Катары.

Міжнародная федэрацыя футбола заявіла, што чэмпіянатам свету ў арабскай краіне было ахоплена каля 5 мільярдаў чалавек на розных платформах.

Nielsen таксама паведаміла, што ў сацыяльных сетках было размешчана 93,6 мільёна паведамленняў з 262 мільярдамі сукупнага ахопу і 5,95 мільярдамі узаемадзеянняў, звязаных з мундыялем.

ФІФА паведаміла пра павелічэнне на 0,4 мільёна гледачоў на стадыёнах – з 3 мільёнаў 2018 года да 3,4 мільёна 2022 года.

Фінал паміж Аргенцінай і Францыяй на стадыёне «Лусаіл» стаў самым наведвальным сярод матчаў, зарэгістраваных на чэмпіянатах свету, пачынаючы з 1994 года.