Усе навіны

БАТЭ атрымае 50 тысяч еўра за трансфер Умарава ў «Ардабасы» Сяднёва (Transfermarkt)

19 студзеня 2023, 22:13
3

Паўабаронца Шахбоз Умараў перайшоў у казахстанскі «Ардабасы», які ўзначальвае Аляксандр Сяднёў. Беларускі клуб зарабіў 50 тысяч еўра, паведамляе transfermarkt.

Усяго за барысаўчан Умараў згуляў у 36 афіцыйных паядынках, у якіх забіў 6 галоў і аддаў 9 дзейсных перадач.

У складзе БАТЭ ў 2021 годзе паўабаронца стаў уладальнікам Кубка Беларусі і сярэбраным прызёрам чэмпіянату краіны.