Усе навіны

Маскоўскае «Тарпеда» вядзе перамовы з «Рубінам» аб пераходзе Віталя Лісаковіча

20 студзеня 2023, 12:02

Па інфармацыі «РБ Спорт», маскоўскае «Тарпеда» вядзе перамовы з казанскім «Рубінам» аб пераходзе нападаючага Віталя Лісаковіча.

Пры гэтым «Рубін» можа адпусціць форварда, паколькі клуб адчувае невялікія фінансавыя праблемы.

Лісаковіч выступае ў Расіі з ліпеня 2020 года, калі ён перайшоў з салігорскага «Шахцёра» ў маскоўскі «Лакаматыў». У студзені 2022 года форвард падпісаў кантракт з «Рубінам», за які ў суме згуляў 29 матчаў, забіў 14 мячоў і аддаў 3 галявыя перадачы.

На дадзены момант масквічы ідуць апошнімі ў табліцы РПЛ, толькі аднойчы выйграўшы ў 17 матчах чэмпіянату.