Усе навіны

Мадуэке праходзіць медагляд перад пераходам у «Чэлсі» (Рамана)

20 студзеня 2023, 12:37

Крайні нападаючы ПСВ Ноні Мадуэке праходзіць медагляд у «Чэлсі», піша журналіст Фабрыцыа Рамана.

Па дадзеных крыніцы, калі ў гульца не выявяць праблем са здароўем, ён падпіша кантракт. ПСВ атрымае за яго 35 мільёнаў эўра.

У сезоне-2022/23 20-гадовы ангелец вызначыўся 2 галамі ў 9 матчах за ПСВ.

«Чэлсі» ужо пабіў рэкорд «Манчэстэр Сіці», выдаткаваўшы 372 мільёны фунтаў на набыццё новых футбалістаў у бягучым сезоне.