Усе навіны

Сяргей Кaзека: «Атмасфера на матчах «Крумкачоў» і нашы заўзятары – тое, ад чаго цяжка адмовіцца»

20 студзеня 2023, 17:19

Галоўны трэнер «Крумкачоў» Сяргей Казека падзяліўся чаканнямі ад сезона-2023 y Д3.

Раней каманда адмовілася ад праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Д2.

– Ці доўга разважалі над прапановай узначаліць каманду ў гэтым сезоне?

– У прынцыпе, не. Сустрэліся з дырэктарам, абмеркавалі некаторыя моманты, пасля чаго адказаў.

– Вам было важна – першая ці другая ліга?

– Вядома ж хацелася выступіць у дывізіёне вышэй, але я першапачаткова разумеў, што гэта будзе вельмі складана ў фінансавым плане для клуба. Кіраўніцтва вырашыла ў другой, значыць будзем у другой.

– Можа быць вядома, хто з хлопцаў мінулага сезона цяпер на праглядах у вышэйшых дывізіёнах?

– Так, ёсць хлопцы, якія спрабуюць сябе ў іншых камандах. Пакуль прозвішчы не буду абвяшчаць. Падпішуць кантракты, самі ўсё даведаецеся.

– З кімсьці з хлопцаў ужо звязваліся для ўдзелу ў сезоне-2023?

- Пакуль яшчэ не звязваўся, але думаю многія захочуць працягнуць гуляць за клуб. Футбол – гэта не толькі спартыўны складнік, але і эмоцыі, балельшчыкі. А атмасфера на матчах «Крумкачоў» і нашы заўзятары – тое, ад чаго складана адмовіцца.

– Што трэба, каб патрапіць у каманду «Крумкачы» ў гэтым сезоне?

– Зараз пачнецца камплектаванне каманды, будзем праглядаць усіх жадаючых. У планах – выйсці з адпачынку ў сярэдзіне лютага. Канешне ж будзем збіраць маладую каманду, якая будзе хацець развівацца. Але ў каго вучыцца, калі побач не будзе дасведчанага футбаліста?

– Чаго чакаеце ад сезону ў цэлым?

– Пажывём – убачым, – сказаў Козека.