Усе навіны

«Чэлсі» выдаткаваў 414,5 млн фунтаў на 14 трансфераў пры Боэлі

21 студзеня 2023, 11:26

«Чэлсі» правёў 14-ы трансфер пры ўладальніку Тодзе Боэлі – падпісаў Ноні Мадуэке з ПСВ за 30 млн фунтаў.

Агульная сума расходу на паўнавартасныя пераходы цяпер складае 401,5 млн.фунтаў. Яшчэ 13 млн. фунтаў выдаткавалі на арэнды. У здзелках таксама прапісана 51 млн магчымых бонусаў.

Пры Боэлі «Чэлсі» таксама падпісаў Міхаіла Мудрыка, Уэслі Фафана, Марка Кукурэлью, Рахіма Стэрлінга, Каліду Кулібалі, Бенуа Бадзяшыля, Кэрні Чуквуэмеку, П'ера-Эмерыка Абамеянга, Давіда Фафана, Андрэа Сантаса, Жаау Фелікса, Габрыэля Сланіну і Дэніса Закарыю.