Усе навіны

«Арсенал» на наступным тыдні можа падпісаць правага абаронцу «Вальядаліда» Фрэснеду

21 студзеня 2023, 21:28

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Арсенал» пачаў перамовы па трансферу правага абаронцы «Вальядаліда» Івана Фрэснеды.

У абмеркаванні патэнцыйнага пераходу бяруць удзел клубы і агенты.

Футбаліст пачаў сённяшні матч 18-га тура Ла Лігі супраць «Атлетыка» на лаўцы запасных, паколькі можа пакінуць каманду на наступным тыдні.

18-гадовага іспанца хочуць падпісаць яшчэ 3-4 неназваныя клубы.

У бягучым сезоне гулец правёў 11 матчаў за клуб.