Усе навіны

Ібрагімавіч завершыць кар'еру ў канцы сезона (La Gazzetta dello Sport)

22 студзеня 2023, 17:53

Форвард «Мілана» Златан Ібрагімавіч завершыць кар'еру ў канцы сезона, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

41-гадовы швед у гэтым сезоне за «Мілан» пакуль не гуляў. Ён аднаўляецца пасля траўмы калена. Яго вяртанне чакаецца напрыканцы лютага. Нападаючы дакладна прапусціць першы матч 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Тотэнхэма».

Пасля завяршэння сезона швед завершыць прафесійную карʼеру. Ён можа стаць амбасадарам «Мілана» – клюб гатовы прапанаваць яму гэтую пасаду.