Усе навіны

Пірс Морган: «Вось што бывае, калі напышлівы трэнер не паважае Раналду, а яго замяняюць тым, чыё прозвішча гучыць як аўстрыйская каўбаса»

23 студзеня 2023, 08:23

Журналіст Пірс Морган адрэагаваў на паражэнне «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы з «Арсеналам» (2:3).

«Віншую «МЮ». Вось што бывае, калі запрашаеш напышлівага трэнера, які не паважае 🐐 Раналду.

Ён ідзе ў такім дрэнным стылі, а потым яго замяняюць тым, пра каго я ніколі не чуў і чыё прозвішча гучыць як аўстрыйская каўбаса», – напісаў Морган, прымацаваўшы фота Крышціяну і навічка манкуніянцаў Ваута Вягхорста.

Паражэнне ад «Арсенала» стала для «МЮ» першым за апошнія 11 матчаў ва ўсіх турнірах.