Усе навіны

Дзеля пераходу Філіпенка «Урал» пагасіў доўг «Шахцёра» у сотні тысяч долараў перад футбалістам

23 студзеня 2023, 21:03

Tribuna.com сталі вядомыя падрабязнасці пераходу абаронцы Ягора Філіпенкі ва «Урал».

Aбаронца перабіраўся з БАТЭ ў «Шахцёр» на адзін з самых высокіх у клубе кантрактаў – у раёне 20 тысяч долараў. Было гэта яшчэ да ўвядзення лімітаў. Пасля таго, як «столі» па заробках увялі, многім гульцам прапанавалі пайсці на істотнае зніжэнне зарплаты.

Ягор пагадзіўся на новыя ўмовы, але ў верасні 2022-га перайшоў ва «Урал». Пры гэтым пераход мог і не адбыцца. Абаронца не хацеў пакідаць «Шахцёр», пакуль клуб цалкам з ім не расплаціцца. А за амаль два гады сума доўгу перад гульцом накапала вялікая – некалькі соцень тысяч долараў. Аднамаментна расплаціцца з гульцом «Шахцёр» не мог, але судовага разгляду ўсё ж пазбег.

«Урал» пагасіў доўг «гарнякоў» перад Філіпенкам, каб той пагадзіўся пераехаць у Расiю.