Усе навіны

Свірэпа пра свой першы спарынг за мінскае «Дынама»: «Тут трэба і ў абароне дапамагаць, і падлучацца да атакі. Але, думаю, спрацуемся»

25 студзеня 2023, 10:39

Былы капітан «Энергетыка-БДУ», а зараз гулец мінскага «Дынама», 23-гадовы Аляксандр Свірэпа расказаў пра спарынг з «Нёманам» (6:0), які прайшоў 21 студзеня.

– Трохі цяжка, трохі нязвыкла. Я як бы гуляў у «Энергетыку» вышэй, як васьмёрка. Тут трэба і ў абароне дапамагаць, ну і таксама падлучацца да атакі. Але спрацуемся, думаю, усе наладзіцца. І дадам у гэтым кампаненце яшчэ больш, – сказаў Свірэпа.

Нагадаем, пра пераход Свірэпы ў мінскае «Дынама» стала вядома 9 снежня. Футбаліст падпісаў з клубам кантракт на тры гады.