Усе навіны

«Тотэнхэм» заплаціць 45 млн еўра клаўзулы за Пэдра Пора

25 студзеня 2023, 13:11

У бліжэйшыя дні правы абаронца «Спортынгу» Пэдра Пора стане гульцом «Тотэнхэма», паведамляе Correio da Manha.

Раней была інфармацыя, што трансфер можа здзейсніцца толькі ў выпадку выплаты «Тотэнхэмам» поўнай клаўзулы ў памеры 45 мільёнаў еўра. Лонданскі клуб пагадзіўся на ўмовы «Спортынгу» і заплаціць усю суму, каб выкупіць гульца.

«Тотэнхэм» пазіцыянаваў Пора як адну з галоўных мэт у гэтае зімовае трансфернае акно.