Усе навіны

Зінчанка – найлепшы гулец у гісторыі АПЛ паводле адсотку пераможных матчаў

25 студзеня 2023, 20:43

Партал Transfermarkt апублікаваў рэйтынг футбалістаў з самым высокім працэнтам пераможных матчаў у гісторыі АПЛ.

Узначаліў спіс гулец «Арсенала» (раней – «Манчэстэр Сіці») Аляксандр Зінчанка.

26-гадовы ўкраінец правёў 88 матчаў у АПЛ, 82% з якіх яго каманды выйгралі.

У тройку лепшых па гэтым паказчыку таксама ўвайшлі Арʼен Робэн («Чэлсі», таксама 82%, але ў 67 матчах) і Эмерык Лапорт («Манчэстэр Сіці», 81%).

У топ-10 дзевяць дзеючых або былых гульцоў «Ман Сіці» (Зінчанка і Габрыэл Жэзус ужо гуляюць за «Арсенал»).

Пры падліку ўлічваліся толькі футбалісты, якія правялі мінімум 50 матчаў у турніры.