Усе навіны

«Чэлсі» гатовы ўступіць у барацьбу за Нунеша

26 студзеня 2023, 11:53

«Чэлсі» збіраецца летам уступіць у барацьбу з «Ліверпулем» за паўабаронцу «Вулверхэмптана» Матэуша Нунеша.

Трансфер 24-гадовага партугальца будзе каштаваць не менш за 55 мільёнаў фунтаў.

Як альтэрнатыву Нунешу, «Чэлсі» разглядае капітана «Вэст Хэма» Дэклана Райса, Мойсеса Кайседа з «Брайтана» і Амаду Анану з «Эвертана».

У цяперашнім сезоне ў складзе «Вулверхэмптана» Нунеш згуляў 22 матчы і зрабіў адну рэзультатыўную перадачу. Статыстыка тут.