Усе навіны

Раналду цікавіўся ў Бартамеу, колькі зарабляе Месі.

26 студзеня 2023, 14:38

Былы форвард «Рэала» Крышціяну Раналду на працягу многіх гадоў быў апантаны заробкам Ліянеля Месі ў «Барселоне», паведамляе El Mundo.

На адной з цырымоній уручэння «Залатога мяча» партугалец спытаў тагачаснага прэзідэнта каталонскага клуба Жазэпа Бартамеу: «Колькі вы яму плаціце?».

Бартамеў адказаў: «Я не магу табе сказаць, але гэта больш чым удвая больш, чым плацяць табе».

З-за гэтага Раналду папракаў свайго тагачаснага агента Жоржэ Мендэша.