Усе навіны

Жонка Алвеса выдаліла ўсе сумесныя з ім фота ў інстаграме. Нават з вяселля

27 студзеня 2023, 14:38

Жаана Санс, жонка былога абаронцы «Барселоны» Дані Алвеса, абвінавачанага ў сэксуальным гвалце, выдаліла ўсе сумесныя з ім фота ва інстаграме.

Таксама выдаленыя любыя згадкі пра бразільца і нават фота з вяселля.

Санс замужам за Алвесам з 2017 года. Да гэтага ў яго быў яшчэ адзін шлюб – з Дынарай Сантанай, які доўжыўся з 2008 па 2011 год.

Раней паведамлялася, што ў дзяўчыны, якая абвінавачвае Алвеса ў сэксуальным гвалце, знайшлі сляды спермы на медаглядзе.