Усе навіны

«Інтэр» бачыць у Ліндэлефе замену Шкрыньяру. «Юнайтэд» не хоча адпускаць шведа

29 студзеня 2023, 14:05

«Інтэр» вывучае варыянты замены абаронцы Мілана Шкрыньяра, які ў бліжэйшы час падпіша пагадненне з «ПСЖ».

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, адным з кандыдатаў у замену славака з’яўляецца абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Віктар Ліндэлеф.

Але манкуніянцы не жадаюць прадаваць шведа. Прычынай таму з’яўляецца тое, што «Ліль» не мае намеру адпускаць Ціягу Джало, якім цікавіцца «Юнайтэд» у бягучае трансфернае акно.

Кантракт Ліндэлефа з «МЮ» разлічаны да лета наступнага года. Трансфермаркт ацэньвае іграка ў 15 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне на рахунку 28-гадовага абаронцы 14 матчаў.