Усе навіны

«Марсель» прапануе «Байеру» 10 мільёнаў еўра за Азмуна

31 студзеня 2023, 09:56

Форвард «Байера» Сердар Азмун уваходзіць у сферу інтарэсаў «Марселя».

Як паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана, французскі клуб прапануе за гульца 10 мільёнаў еўра+бонусы.

Клубы вядуць перамовы наконт гэтага. «Марсель» шукае форварда да закрыцця зімовага трансфернага акна. Азмун – адна з трох опцый.

28-гадовы іранец у бягучым сезоне правёў 13 матчаў за «Байер» і зрабіў 2 выніковыя перадачы.