Усе навіны

Мадрыдскі суд забараніў УЕФА і ФІФА караць удзельнікаў Суперлігі

31 студзеня 2023, 15:27

Кіруючая Суперлігай кампанія A22 выйграла апеляцыю ў Мадрыдскім судзе, паведаміў журналіст CBS Sports Бэн Джэйкабс.

Гэтае рашэнне азначае, што клубы-арганізатары Суперлігі не могуць быць пакараныя ФІФА і УЕФА. Аналагічнае рашэнне было прынята ў красавіку 2021 года, а потым было адменена. Была пададзена яшчэ адна апеляцыя, і яе разгляд завершыцца на карысць A22.

Суперлігу планавалі стварыць у 2021 годзе. Аб яе стварэнні абвясцілі 12 клубаў: «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсенал», «Ліверпуль», «Тотэнхэм», «Чэлсі», «Мілан», «Ювентус», «Інтэр», «Атлетыка», «Барселона», «Рэал». У выніку ўдзельнікі адмовіліся ад правядзення турніру. Сярод іх толькі »Рэал«, »Барселона« і »Ювентус« заяўлялі аб неабходнасці ўкаранення Суперлігі ў будучыні.