Усе навіны

Экс-паўабаронца зборнай Францыі Товен перайшоў ва «Удынэзэ»

31 студзеня 2023, 17:18

Французская вінгер Фларыян Товен стаў гульцом «Удынэзэ». 30-гадовы футбаліст падпісаў кантракт да чэрвеня 2025 года. За новую каманду ён будзе гуляць пад 26-м нумарам. Тыдзень таму Товен скасаваў кантракт з мексіканскім «Тыгрэс», за які забіў 8 галоў і аддаў 5 дзейсных перадач у 38 матчах. Да гэтага паўабаронца гуляў за «Грэнобль», «Бастыю», «Ньюкасл» і «Марсель». «Удынезэ» займае 7-е месца ў чэмпіянаце Італіі.