Усе навіны

Стаў вядомы расклад «Кубка Развіцця»

31 студзеня 2023, 23:58

З 5 па 11 лютага ў сталічным футбольным манежы пройдзе міжнародны турнір юнацкіх каманд Кубак Развіцця-2023.

Сярод удзельнікаў заяўлены каманды з Беларусі, Расіі, Казахстана, Ірана, Таджыкістана і Узбекістана. Беларусаў і расіян прадставяць па дзве зборныя – U-16 і U-17.

Сустрэчы адбудуцца 5, 7, 9 і 11 лютага. Цырымонія адкрыцця турніру пройдзе 5 лютага ў 17:10 у футбольным манежы.