Усе навіны
Photo

Энца атрымаў 5-ы нумар у «Чэлсі»

2 лютага 2023, 09:26

Навічок «Чэлсі» Энца Фернандэс вызначыўся з нумарам, пад якім будзе выступаць за лонданскі клуб.

22-гадовы аргенцінец атрымаў 5-ы нумар, пад якім гуляў Жаржыньё, які 31 студзеня перайшоў у «Арсенал».

Раней за лонданцаў пад гэтым нумарам, у прыватнасці, гулялі Курт Зума, Майкл Эсьен, Франк Лебеф і іншыя.

У «Бенфіцы» футбаліст гуляў пад 13-м нумарам, у зборнай Аргенціны – пад 24-м. Але ў «Чэлсі» гэтыя нумары занятыя галкіперам Маркусам Бецінелі і выхаванцам клуба Рысам Джэймсам адпаведна.

Цэнтральны паўабаронца быў падпісаны за 121 мільён еўра, кантракт – да чэрвеня 2031 года.