Усе навіны

У адборы моладзевага ЧЕ-2025 Беларусь трапіла ў групу з Партугаліяй, Харватыяй, Грэцыяй, Фарэрскімі выспамі, Андорай

2 лютага 2023, 11:49

УЕФА 2 лютага правёў лёсаванне зборных для адбору на моладзевы Чэмпіянат Еўропы 2025 года.

Беларусь згуляе ў групе G, дзе супернікамі стануць Партугалія, Харватыя, Грэцыя, Фарэрскія выспы, Андора.

Склад іншых груп:

Група A: Італія, Ірландыя, Нарвегія, Турцыя, Латвія, Сан Марына.

Група B: Іспанія, Бельгія, Шатландыя, Венгрыя, Казахстан, Мальта.

Група C: Нідэрланды, Швецыя, Грузія, Паўночная Македонія, Малдова, Гібралтар.

Група D: Германія, Польшча, Ізраіль, Балгарыя, Косава, Эстонія.

Група E: Румынія, Швейцарыя, Фінляндыя, Албанія, Чарнагорыя, Арменія.

Група F: Англія, Украіна, Сербія, Паўночная Ірландыя, Азербайджан, Люксембург.

Група H: Францыя, Аўстрыя, Славенія, Боснія і Герцыгавіна, Кіпр.

Група I: Данія, Чэхія, Ісландыя, Уэльс, Літва.

Матчы групавога этапу запланаваны з сакавіка 2023 года па кастрычнік 2024 года.

Пераможцы груп выйдуць у фінальны этап, як і тры лепшыя каманды з другіх месцаў па рэйтынгу сустрэч без уліку гульняў са зборнымі з шостых радкоў табліцы. Астатнія каманды, якія зоймуць другія пазіцыі, згуляюць стыкавыя матчы.

Прамую пуцёўку на МЧЭ-2025 мае Славакія, дзе пройдзе турнір.