Усе навіны

Мбапэ прапусціць першы матч з «Баварыяй» у 1/8 ЛЧ

2 лютага 2023, 18:17

Нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ трапіў у лазарэт каманды.

24-гадовы француз атрымаў траўму мышцы сцягна ў матчы з «Манпелье» (3:1) – ён быў заменены яшчэ ў першым тайме.

Форвард прапусціць каля трох тыдняў. Такім чынам, ён не згуляе супраць «Баварыі» ў першай сустрэчы 1/8 Лігі чэмпіёнаў, якая адбудзецца 14 лютага.

У бягучым сезоне на рахунку Мбапэ 25 галоў і 6 асістаў у 26 матчах, падрабязная статыстыка – тут.