Усе навіны

Альшэўскі пра трансферы БАТЭ: «Вядзём перамовы, пакуль не дамовіліся»

2 лютага 2023, 21:01

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў, што клуб працягвае працаваць на трансферным рынку.

– Трансферы – так. Зараз займаемся гэтым пытаннем. Але казаць заўчасна. Вядзём перамовы, пакуль не дамовіліся. Так што казаць пакуль рана. Мы робім усё для таго, каб узмацніць нашу каманду, наш клуб.

Але як будзе, пакажа толькі час, – адзначыў Альшэўскі.