Усе навіны

Віталь Булыга: «Я, Кутузаў, Саня Глеб, Рамашчанка прыязджалі ў зборную і заўжды спрабавалі размаўляць на беларускай мове. Нешта разумеем, нешта не»

3 лютага 2023, 09:21

Экс-футбаліст зборнай Беларусі Віталь Булыга распавёў пра тое, што па прыедзе ў зборную ён, а таксама Віталь Кутузаў, Аляксандр Глеб і Максім Рамашчанка спрабавалі размаўляць на беларускай мове.

«Калі прыязджалі ў зборную, заўжды спрабавалі размаўляць на беларускай мове. Віталя Кутузаў у Італіі, Саня Глеб у Англіі ці Германіі, я ў Расіі, Макс [Рамашчанка] у Турцыі… Ну і пачынаем па-беларуску размаўляць. Нешта разумеем, нешта не разумеем. Нехта сядзеў у інтэрнэце, чытаў, як кватэру купіць. А мы заўсёды сядзелі ззаду ў аўтобусе. Успаміналі розныя гісторыі, смяяліся. Я іх цешыў. Распавядаў, як ляцеў восем гадзін… Кутуз, Рамашчанка і Глеб глядзелі на мяне і казалі: дурань, як можна па восем гадзін лётаць… (у 2008 годзе Булыга выступаў за «Прамень-Энергіі» з Уладзівастока – Tribuna.com)» – распавёў Булыга.