Усе навіны

Трэнер «Тарпеда» Талалаеў: «Спадзяюся, Юзэпчук хутка ўвальецца ў наш калектыў, бо нам востра неабходныя гульцы, якія могуць перайграць сапернікa»

4 лютага 2023, 00:21
2

Галоўны трэнер маскоўскага «Тарпеда» Андрэй Талалаеў падзяліўся меркаваннем пра беларускага Рамана Юзапчука.

– Юзапчук – універсальны футбаліст, які можа закрыць адразу некалькі пазіцый.

Спадзяюся, ён хутка ўвальецца ў наш калектыў, таму што нам востра неабходныя гульцы, якія могуць перайграць саперніка, добрыя ў адзінаборствах і валодаюць моцнымі індывідуальнымі якасцямі, – цытуе Талалаева прэс-служба клуба.

На дадзены момант «Тарпеда» з 6-ю ачкамі займае апошні радок у РПЛ.