Усе навіны

Каземіра ўпершыню ў сваёй кар'еры атрымаў прамую чырвоную картку

4 лютага 2023, 20:21

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Каземіра быў выдалены ў матчы 22-га тура АПЛ супраць «Крыстал Пэлас».

Футбаліст атрымаў чырвоную картку на 70-й хвіліне. Як паведамляе Squawka, гэта яго першая прамая чырвоная ў кар'еры.

30-гадовы бразілец у бягучым сезоне правёў 30 матчаў за МЮ, забіў 4 галы і аддаў 5 выніковых перадач.