Усе навіны

Браты Глебы і Яхімовіч выступяць за зборную СНД у Кубку легенд у Маскве

6 лютага 2023, 17:52

Былыя футбалісты зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, Вячаслаў Глеб і Эрык Яхімовіч увайшлі ў склад зборнай СНД, які прыме ўдзел у розыгрышы Кубка легенд-2023.

Акрамя беларусаў, у склад каманды ўвайшлі Алмат Бекбаеў, Фархадбек Ірысметаў (абодва – Казахстан), Альберт Саркісян (Арменія), Хуршэд Махмудаў (Таджыкістан), Сервер Джэпараў (Узбекістан), Аляксандр Гацкан (Малдова) і Вячаслаў Лычкін (Азербайджан).

Кубак легенд з удзелам каманд Расіі, СНД, Еўропы, Афрыкі, лацінаамерыканскіх краін і зборнай зорак пройдзе ў Маскве з 10 па 12 лютага.