Усе навіны

Прэзідэнта «Айнтрахта» падазраюць у незаконным набыцці і захоўванні наркотыкаў

7 лютага 2023, 14:20

Пракуратура Франкфурта-на-Майне пачала расследаванне ў дачыненні да прэзідэнта «Айнтрахта» Петэра Фішэра, паведамляе Sportschau.

Па дадзеных крыніцы, Фішэра падазраюць у незаконным набыцці і захоўванні наркотыкаў. Пад следствам знаходзяцца ягоная жонка і 25-гадовы сын.

Паведамляецца, што малодшы сын Фішэра (13 гадоў) ужываў у ежу какаін разам з сябрам у школе. Маці заўважыла перамены ў паводзінах сына і паведаміла ў школу і паліцыю.

У выніку ператрусу паліцэйскі сабака знайшоў сляды какаіну на тумбачцы Фішэра. Па дадзеных следства, ён, яго жонка і старэйшы сын захоўвалі какаін так, што малодшы сын меў да яго доступ.

Клуб пакуль не каментуе гэтую інфармацыю. Сёння «Айнтрахт» згуляе з «Дармштадтам» у Кубку Германіі.