Усе навіны

Намеснік Кавальчука Дараховіч незадаволены выкананнем беларускімі футбольнымі камандамі дзяржгімна

8 лютага 2023, 17:47

8 лютага адбылося пасяджэнне калегіі міністэрства спорту Лукашэнкі з удзелам футбольных кіраўнікоў на тэму прычын няўдалага выступу зборнай і клубаў на міжнароднай арэне і мерах па стабілізацыі становішча. Пасяджэнне доўжылася 6 гадзін.

Як распавёў журналіст Мікалай Іваноў, у сваім выступе намеснік Сяргея Кавальчука Аляксандр Дараховіч распавёў пра «важнасць ідэалагічнай працы на месцах».

Функцыянер дэманстраваў відэа, дзе спяваюць гімн сапернікі і заўзятары на стадыёнах. Дараховіч параўнаў з тым, як спяваюць беларусы, і прыйшоў да высновы, што тыя прайграюць яшчэ да пачатку гульні.

«Пакуль не навучымся любіць радзіму, поспехаў у футболе не будзе», – пагадзіўся Кавальчук.