Усе навіны

Куртуа прапусціць фінал клубнага ЧС, калі «Рэал» туды выйдзе

8 лютага 2023, 19:52

Брамнік «Рэала» Цібо Куртуа не згуляе на клубным ЧС, паведамляе Relevo.

Раней было вядома, што ён дакладна прапусціць паўфінальны матч з Аль-Ахлі сёння, 8 лютага. Крыніца сцвярджае, што бельгіец не згуляе і ў фінале 11 лютага, калі «Рэал» туды выйдзе.

У клубе вырашылі не рызыкаваць Куртуа, паколькі магчымы ўдзел у турніры можа пагоршыць пашкоджанне мышцы сцягна. Яго могуць выключыць з заяўкі каманды на ЧС.

У складзе «Рэала» на клубны ЧС паехаў украінец Андрэй Лунін. Ён у гэтым сезоне правёў 8 матчаў, з іх 3 на нуль, прапусціў 5 галоў.

Статыстыка 23-гадовага футбаліста тут.