Усе навіны

«Барселона» і Сэрджы Раберта вельмі блізкія да падаўжэння кантракту з цяперашнім узроўнем зарплаты

8 лютага 2023, 22:32

Абаронца «Барселоны» Серджы Раберта, верагодна, падпіша новую дамову з клубам, паведамляе журналістка Хелена Кондыс Эдо.

Бакі вельмі блізкія да дамоўленасцей аб кантракце да 2024 года на тых жа ўмовах, што і дзеючае пагадненне, якое заканчваецца летам. Таксама ў ім будуць прапісаны бонусы.

Была інфармацыя, што Раберта адхіліў першую прапанову Барселоны аб падаўжэнні кантракту на цяперашніх фінансавых умовах.

Сэрджы – выхаванец «Барселоны». У гэтым сезоне ён забіў 2 галы і зрабіў 2 асістам у 18 матчах.

Статыстыка 31-гадовага правага абаронцы тут.