Усе навіны

«Рэал», «Барселона» і «Ювентус» рыхтуюць новы праект Суперлігі: 60-80 каманд без пастаянных удзельнікаў

9 лютага 2023, 14:48

«Рэал», «Барселона» і «Ювентус» плануюць запусціць новую версію праекта еўрапейскай Суперлігі, паведамляе The Telegraph.

Указана, што яны кантактавалі з больш як 50 клубамі з гэтай нагоды. Усе дэталі праекту пакуль не вядомыя. Плануецца, што ў ім будзе 60-80 каманд без пастаянных удзельнікаў і некалькі дывізіёнаў. Кожны ўдзельнік правядзе не менш за 14 матчаў за сезон.

Папярэдні праект прадугледжваў закрытую лігу з удзелам клубаў з еўрапейскіх топ-ліг «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсенал», «Ліверпуль», «Тотэнхэм», «Чэлсі», «Інтэр», «Мілан», «Ювентус» , «Інтэр», «Атлетыка», «Барселона», «Рэал».

У выніку ўдзельнікі адмовіліся ад правядзення турніру. Сярод іх толькі «Рэал», «Барселона» і «Ювентус» заяўлялі пра неабходнасць укаранення Суперлігі ў будучыні.

Да гэтага, A22, прамоўтары Еўрапейскай Суперлігі, выйгралі апеляцыю ў Мадрыдскім судзе. Гэтае рашэнне азначае, што клубы-арганізатары не могуць быць пакараныя ФІФА і УЕФА.