Усе навіны

Анчалоці пагадзіўся стаць новым трэнерам зборнай Бразіліі (ESPN Brazil)

10 лютага 2023, 17:09

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пагадзіўся ўзначаліць зборную Бразіліі, паведамляе ESPN Brazil.

63-гадовы італьянец у дадзены момант абмяркоўвае з федэрацыяй умовы 3-гадовага кантракту, які скончыцца ў жніўні 2026-га пасля чэмпіянату свету ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.

Крыніца адзначае, што бразільскія гульцы «сметанковых» у асобе Вінісіуса Жуніёра, Эдэра Мілітао і Радрыга ўжо ведаюць пра гэтую навіну.

Бакі не будуць публічна пацвярджаць пагадненне, бо трэнер мае кантракт з мадрыдскай камандай да лета 2024 года.