Усе навіны

У паслугах Кандрацьева зацікаўлена «Маладзечна-2018» («Серебряный век»)

10 лютага 2023, 17:11
3

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Серебряный век», у паслугах галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева зацікаўлена «Маладзечна-2018» (Д2).

Раней паведамлялася, што Кандрацьеў можа пакінуць сваю пасаду ўжо вясной.

Нагадаем, што каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла апошняе месца ў сваёй групе ў дывізіёне С у Лізе нацый і згуляе ў стыках за права застацца ў гэтым дывізіёне, акрамя таго беларусы маюць серыю з 13 афіцыйных матчаў без перамог.