Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Сільная зборная – гэта моцны ўнутраны чэмпіянат з якаснымі легіянерамі. На жаль, нашы футбалісты, якія з'язджаюць за мяжу, сядаюць на лаўку запасных»

11 лютага 2023, 17:57
2

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падчас пасяджэння калегіі падзяліўся меркаваннем аб стаўленні да каманды з боку клубаў.

– Што такое моцная зборная? Гэта моцны ўнутраны чэмпіянат з якаснымі дамарослымі гульцамі і легіянерамі. На жаль, нашы футбалісты, якія з'язджаюць за мяжу нават не ў самыя топавыя лігі, сядаюць на лаўку запасных.

Пасля разгромнай паразы ад зборнай Бельгіі ў кваліфікацыі да ЧС-2022 памянялі курс развіцця зборнай – пачалі поўнамаштабна інтэграваць у склад маладых. Але іх трэба развіваць у клубах, давяраць больш гульнявога часу, ставіць на профільныя пазіцыі, а пасля гэтага дастойныя вынікі з'явяцца і ў зборнай.

Нацыянальная каманда – гэта твар краіны. Будзе зборнай добра – будзе добра і вам. Калі вы да мяне звернецеся за дапамогай, то я заўсёды адгукнуся.

Прывяду прыклад з часоў лонданскай Алімпіяды. У БАТЭ траўмаваліся абаронцы, яны папрасілі дэлегаваць Дзяніса Палякова на матч з «Вардарам» у Лізе чэмпіёнаў. Мы пайшлі насустрач. БАТЭ перамог «Вардар», Палякоў вярнуўся ў зборную, а потым мы на Гульнях адолелі Новую Зеландыю.

Прашу ад вас такога ж стаўлення да мяне. Усё залежыць ад таго, як мы будзем працаваць, як будзем развіваць маладых футбалістаў, – сказаў Кандрацьеў.